- Швецыя — Польшча 3:2
- Славакія — Іспанія 0:5
Іспанцы нарэшце здабылі першую перамогу на турніры, разграміўшы на горкі яблык славакаў. У паралельнай гульні палякі змаглі адгуляцца з 0:2, але ў дададзены час прапусцілі трэці мяч і прайгралі.
Гэтыя вынікі выводзяць у 1/8 фіналу зборную Украіны, у якой лепшая розніца галоў пры аднолькавай са славакамі колькасцю набраных балаў.
Славакі і палякі з Еўра вылятаюць.
…
…
- Партугалія — Францыя 2:2
- Германія — Венгрыя 2:2
У групе F ледзь не здарылася галоўная сенсацыя турніру — Германія да 83-й хвіліне прайгравала Венгрыі, але ўсё ж выратавала нічыю. Венгры двойчы гераічна выходзілі наперад, але ім не хапіла сілаў адстаяць перамогу. Зрэшты, каманда на гэтым турніры і так скокнула вышэй за галаву, выстаяўшы ў супрацьстаянні з немцамі і французамі.
Такі ж вынік — 2:2 — быў зафіксаваны і ў матчы Партугалія-Францыя. Тут па два мячы забілі Крыштыяну Раналду і Карым Бензема. Партугалец стаў найлепшым бамбардзірам групавога раўнда, у яго ўжо 5 галоў.
У выніку ў 1/8 фіналу прайшлі і Францыя, і Германія, і Партугалія.
…





