Разглядае справу суддзя Таццяна Скапец.
Прадстаўнік МУС падаў хадайніцтва, каб працэс зрабілі закрытым. Чаму? Бо ў матэрыялах справе маецца заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.
Каб не дапусціць агалошвання звестак з заключэння, МУC і просіць працэс закрыць. Што і было зроблена.
Нават не выходзячы з кабінета, суддзя Скапец хадайніцтва падтрымала.





