Следчым камітэтам Беларусі працягваецца расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Соф'і Сапегі і Рамана Пратасевіча.
«Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам.
У хадайніцтве яны абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі. Зыходзячы з гэтага і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт», — тлумачыць СК.