Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук у інтэрв'ю на СТБ заявіў, што асобы, якія «здзекаваліся з дзяржсімволікі» і цяпер знаходзяцца за мяжой, будуць прыцягнутыя да адказнасці, піша Tut.by.

— Магу адказаць на прыкладзе ўсім вядомай справы Ляўчук. Нягледзячы на тое, што нам невядома, дзе фізічна яна выканала гэтыя дзеянні, але паколькі яна распаўсюдзіла для нявызначанага кола асоб (галоўным чынам гэта разлічана на жыхароў Рэспублікі Беларусь) матэрыяльны састаў злачынства, грамадска небяспечныя вынікі наступілі тут.

«Таму мы абгрунтавана лічым, што яна падлягае адказнасці па законах Рэспублікі Беларусь. І ў дачыненні да іншых асоб, чыё месцазнаходжанне не ўстаноўлена, гэтая практыка будзе распаўсюджана», — сказаў ён.

На оперную зорку Ляўчук завялі крымінальную справу за эпізод з кліпа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0