У чэрвені ў Расіі пачаўся ўсплёск захворвання на каранавірус, выкліканы штамам Дэльта. Масква знаходзіцца на першым месцы па колькасці захварэлых. Па стане на 28 чэрвеня ў горадзе выявілі 1 346 183 выпадкі заражэння, выздаравеў 1 148 291 чалавек, памерлі 22 210 чалавек.

З-за новай успышкі кавіду ў Маскве ўстановам грамадскага харчавання забаронена з 23:00 да 06:00 абслугоўваць наведвальнікаў у зале, магчымы толькі гандаль на вынас. Праца фудкортаў у гандлёвых цэнтрах часова прыпыненая.

З 28 чэрвеня для праходу ва ўсе ўстановы грамадскага харчавання Масквы неабходны QR-код, які пацвярджае, што наведвальнік вакцынаваны ці не раней чым паўгода таму хварэў на кавід, звесткі пра што занеслі ў Дзяржаўны рэестр. Астатнім наведвальнікам трэба будзе прад'яўляць вынікі ПЛР-тэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0