Беларускае МЗС паведаміла аб тым, што пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.

«Мы не можам выконваць свае абавязацельствы ў рамках гэтага пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў <…>. Прыпыненне дзеяння пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з ЕС у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю», — пазначана ў паведамленні МЗС.

Пагадненне аб рэадмісіі адначасова з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму было падпісана ў 2020 годзе. Пагадненне аб рэадмісіі ўстанавіла абавязацельствы і працэдуры для дзяржаў-членаў ЕС і Беларусі ў дачыненні да прыёму назад на сваю тэрыторыю сваіх грамадзян (а таксама ў некаторых выпадках замежнікаў, перш якія знаходзіліся або пражывалі ў гэтай дзяржаве), якія падлягаюць дэпартацыі.

У МЗС 28 чэрвеня выклікалі кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірка Шубеля «ў сувязі з уведзенымі Еўрапейскім саюзам беспрэцэдэнтнымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Беларусі».

У ходзе сустрэчы прадстаўніку ЕС давялі інфармацыю «аб канкрэтных кроках у рамках вымушанага рэагавання на дзеянні, якія пагражаюць нацыянальнай бяспекі Беларусі і наносяць прамую шкоду яе эканоміцы і грамадзянам».

Беларусь таксама адклікае для кансультацый свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕС у Мінск.

Кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Шубелю таксама прапанавана выехаць у Брусэль для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый.

У зваротным парадку таксама будзе забаронены ўезд у Беларусь прадстаўнікам еўраструктур і асоб з краін Еўрапейскага саюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер.

Беларусь таксама пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.

«Мы не можам выконваць свае абавязанні ў рамках гэтага Пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў. З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушанае прыпыненне дзеяння Пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з Еўрасаюзам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю», — гаворыцца ў заяве МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0