uefa.com

Прычым швейцарцы першымі забілі, потым прапусцілі тры (1:3), змаглі зраўняць лік (3:3), а потым па пенальці вырваць перамогу (5:4). У французаў у серыі пенальці схібіў Мбапэ.

Іншы матч сёння таксама быў падобны да трылера. Іспанцы ў дадатковы час перамаглі харватаў 5:3.

Такім чынам вядомыя ўжо наступныя пары чвэрцьфіналістаў: Бельгія — Італія, Швейцарыя — Іспанія, Чэхія — Данія.

***

У аўторак пройдуць два апошнія матчы 1/8 фіналу: Англія — Германія (19:00) і Украіна — Швецыя (22:00).

 Іх пераможцы і складуць апошнюю пару чвэрцьфіналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0