У ходзе эксперыментаў добраахвотнікі атрымалі прышчэпкі дзвюх розных вакцын з інтэрвалам у чатыры тыдні, і ў выніку аказалася, што камбінацыя вакцын AstraZeneca і Pfizer больш эфектыўная пры выпрацоўцы антыцелаў, чым два ўколы AstraZeneca.
Некаторыя краіны ўжо выкарыстоўваюць камбінацыі вакцын, так Іспанія і Германія прапануюць другую дозу вакцыны Pfizer або м-РНК-вакцыну ад Moderna маладым людзям, якія атрымалі раней укол AstraZeneca.
Зрэшты, як падкрэсліваюць аўтары даследавання, яго вынікі не павінны падрываць даверу да сістэмы вакцынацыі адным і тым жа прэпаратам.





