Тэма здароўя «вярхоўнага лідара» звычайна забароненая да абмеркавання ў краіне, дзе яго імідж жорстка кантралюецца дзяржаўнымі СМІ.

Галоўны тэлеканал краіны таксама паказаў кадры, на якіх Кім выглядае худзейшым, чым у апошнія гады. 

На галоўным тэлеканале краіны, Цэнтральным тэлебачанні Карэі, паказалі, як Кім прыехаў на канцэрт. І неназваны грамадзянін у Пхеньяне сказаў, што «ўсе проста пачалі плакаць» пасля таго, як убачылі Кіма — такім ён выглядаў змарнелым.

Ранейшыя кадры і фатаграфіі з патрыйных сходаў таксама давалі падставы меркаваць, што Кім губляе вагу.

Кім Чэн Ын змяніў свайго нябожчыка бацьку Кім Чэн Іра ў снежні 2011 года, і назіральнікі з Паўночнай Карэі бачылі, як яго вага няўхільна расце за дзесяцігоддзе знаходжання ва ўладзе.

Яго здароўе прыцягвае такую ўвагу, бо ў сістэме спадчыннай улады КНДР у Кім Чэн Ына няма выразнага пераемніка. Яго смерць або працяглая недзеяздольнасць могуць прывесці да вакууму ўлады ў ядзернай дзяржаве і новай нестабільнасці ва Усходняй Азіі.

У 2014 годзе Кім Чэн Ын знік на 40 дзён, што выклікала здагадкі, што ён быў цяжка хворы ці нават мёртвы. Калі ён вярнуўся, яго бачылі з кіем, што прывяло назіральнікаў да высновы, што ён аднаўляўся пасля аперацыі.

Мелі месца перыядычныя знікненні, якія, на думку ўрада Паўднёвай Карэі, маглі быць здзейсненыя ў медыцынскіх мэтах.

Кіму 37 гадоў, вядома, што ён заўзяты курэц. Таксама лічыцца, што ён моцна п'е.

Яго павелічэнне вагі за гэтыя гады прывяло назіральнікаў да здагадкі, што ён можа пакутаваць ад дыябету і падагры. Але паколькі пра здароўе лідара дагэтуль ніколі не гаварылася ў дзяржаўных СМІ, гэтыя рэчы немагчыма пацвердзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0