БелТА
«Заўсёды ёсць аб чым пагаварыць, асабліва ў гэты няпросты час. Уважліва назіраў за вашымі заявамі, выступамі — абсалютна супадаюць з пунктам гледжання не толькі маім, але і нашых спецыялістаў.
Таму, сапраўды, ёсць што абмеркаваць, і я вельмі рады, што вы «ў тэме», глыбока пагружаныя ў гэтую праблему», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы абмеркаваць сам-насам з Мікалаем Патрушавым пытанні, «якія не падлягаюць публічнай агалосцы».
«Але я хацеў бы, каб вы пра іх ведалі, бо напэўна прыйдзецца працаваць разам, процідзейнічаць некаторым напрамкам», — растлумачыў ён.
Лукашэнка таксама прапанаваў разгледзець не толькі тэматыку ўзаемадзеяння ў галіне бяспекі, але і абарону, супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы.
«Трэба было б ведаць больш выразна, як мы будзем супрацоўнічаць па некаторых канкрэтных напрамках», — дадаў ён.





