ICAO працягнула расследаванне інцыдэнту да верасня, паведамляе «Радыё Свабода».
Арганізацыя вырашыла сабраць дадатковую інфармацыю ад краін і ўстаноў, якія маюць дачыненне да тых падзей.
28 чэрвеня Рада ICAO заслухала папярэдні даклад пра інцыдэнт. Пакуль невядома, ці будзе ён апублікаваны. Падчас пасяджэння былі нараканні, што з Беларусі атрымалі шмат дакументаў на рускай мове, для іх перакладу патрэбны час.
Папярэдне вядома, што 13 верасня будзе праходзіць сэсія Рады ICAO, і на ёй могуць прадставіць канчатковыя вынікі расследавання.





