Tut.by

Мінздароўя і Мінпрацы ўнеслі змены ў Інструкцыю аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Некаторыя моманты, якія прапісалі ў дакуменце, ужо і так прымяняюцца на практыцы, іншыя ж толькі ўводзяць.

У Інструкцыю дапоўнілі пункт, што калі чалавек, які знаходзіцца на бальнічным, атрымае яшчэ і бытавую траўму або захварэе на COVID-19, то ў такім разе яму павінны адкрываць новы бальнічны. Гэта можа быць крытычным момантам у сітуацыі, калі бальнічны зацягнецца з-за працяглага лячэння. Справа ў тым, што ў Беларусі існуе максімальны тэрмін, на які выдаецца бальнічны, — 120 каляндарных дзён бесперапынна.

Таксама прапісалі, што выдаваць ліст непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах могуць у тым ліку ў стацыянары, гэта значыць у бальніцы. У дзейнай цяпер інструкцыі пазначана, што гэта можна зрабіць у медустанове, у якой жанчына знаходзіцца пад наглядам.

З'явіўся новы пункт аб несвоечасовай яўцы пацыента на прыём да доктара. У інструкцыі прапісалі, што ў такім разе далейшае афармленне бальнічнага будуць праводзіць з дня фактычнай яўкі хворага.

Як тлумачаць у Міністэрстве аховы здароўя, некаторыя змены датычацца афармлення бальнічнага, калі ў ім выпраўляюць няслушную інфармацыю. Таксама адкарэктавалі спіс выпадкаў, пры якіх асабістую пячатку ставіць на бальнічным доктар, што лечыць хворага, загадчык аддзялення або кіраўнік медустановы, старшыня медычна-кансультацыйнай камісіі.

Змены пачнуць працаваць з 23 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0