ТАСС

Як заявіў у аўторак намеснік дырэктара Цэнтра імя Гамалеі Дзяніс Лагуноў, гэта нязначнае зніжэнне.

«Мы бачым, што ў дачыненні да штаму «Дэльта» ёсць нязначнае зніжэнне актыўнасці сываратак — гэта прыкладна 2,6 разу», —сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Ён адзначыў, што ў дачыненні да замежных вакцын зніжэнне складае ад 3 да 5 разоў.

Гэта азначае, што заяўленая эфектыўнасць і «Спутніка», і «Файзера», і «Мадэрны» супраць індыйскага штама «Дэльта» складае каля 90%. Гэта значыць, што захварэць можа толькі кожны дзясяты вакцынаваны, прычым хвароба працякае лягчэй. (Але гэтая статыстыка не датычыць апошняй мутацыі «Дэльта плюс», якая, здаецца, больш заразная і небяспечная.) 

«Таму мы з аптымізмам глядзім на тую эфектыўнасць, якая ў нас атрымліваецца. Падзенне ёсць, але падзенне нязначна», - дадаў намеснік кіраўніка Цэнтра.

Пры гэтым Логінаў лічыць, што ў Расіі з-за невялікай праслойкі вакцынаваных ствараюцца ідэальныя ўмовы для эвалюцыі інфекцыі.

«У нас з вамі ствараецца невялікая імунная праслойка і велізарны адсотак людзей, якія не вакцынаваны. У нас ёсць велізарная буферная зона для эвалюцыі вірусаў, дзе могуць адбірацца варыянты, якія перакідваюцца на тых нешматлікіх вакцынаваных і ствараюць ідэальныя ўмовы для эвалюцыі вірусаў», — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0