БелТА
«Пакуль нам, з майго пункту гледжання, зыходзячы з аналізу, які мы праводзім, ніякае стымуляванне для вакцынацыі не трэба. У нас кожны разумее (важнасць вакцынавання), робіць свой выбар. Такога, што ёсць вакцыны, але няма ахвотных прышчапіцца, у нас няма», — сказаў Дзмітрый Піневіч.
Міністр адзначыў: пункты вакцынацыі былі адкрыты ў гандлёвых цэнтрах з той мэтай, каб вакцынавацца магло як мага больш людзей.
«У Мінску мы дамагліся таго, што пачалі знікаць чэргі ў паліклініках», - сказаў ён.
***
Паводле звестак на 29 чэрвеня, 883,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх 585,6 тыс.чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.





