Таццяну затрымалі вечарам у панядзелак у аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю. Раніцай паведамлялася, што яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Каманда SYMPA/BIPART выступіла з асуджэннем затрымання Таццяны Кузінай — эксперта праекта ў сферы грамадзянскай супольнасці і публічнага адміністравання.

«Мы лічым абсалютна недапушчальнымі падобныя дзеянні, разглядаем гэта затрыманне як ціск на грамадзянскую супольнасць і экспертную супольнасць Беларусі і патрабуем неадкладнага вызвалення нашай калегі», — гаворыцца ў заяве праекта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?