Мінздароўя: Плаціць беларусам за вакцынаванне пакуль што няма патрэбы
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч выказаўся пра пытанне матэрыяльнага стымулявання беларусаў ісці на вакцынацыю супраць COVID-19. На яго думку, матэрыяльна стымуляваць беларусаў вакцынавацца супраць COVID-19 пакуль што няма патрэбы.
— У нас кожны разумее і робіць свой усвядомлены выбар. Такога, што ёсць вакцыны, але няма ахвотных прышчапіцца, у нас няма. <…> Прышчэпачныя пункты ў гандлёвых цэнтрах ёсць сэнс адкрываць у вялікіх гарадах. Напрыклад, гэта могуць быць абласныя цэнтры і гарады паскоранага развіцця — Маладзечна, Баранавічы і інш. Мы дамагліся таго, што пачалі знікаць чэргі ў паліклініках, — сказаў ён.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ