У Беларусі 6 новых палітвязняў
У Беларусі 6 новых палітвязняў. Сярод іх:
- Максім Шыманскі асуджаны судом Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Вячаслаў Уласевіч асуджаны 2021.05.31 года судом Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксей Капітонаў асуджаны 2021.02.22 года судом Першамайскага раёна г. Віцебска па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Ягор Карапузаў асуджаны 2021.02.11 года судом Віцебскага раёна па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Канстанцін Сінкевіч асуджаны па арт. 369 КК у Віцебску за абразу супрацоўніка АУС ў каментарах ў сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксандр Бабкін асуджаны 28 чэрвеня 2021 года судом Мінскага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ