Аляксандр Бутараў быў прызначаны на пасаду памочніка прэзідэнта — інспектара па Мінскай вобласці — 5 красавіка 2021 года.

Ён нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Трылесіна Горацкага раёна (цяпер аграгарадок Дрыбінскага раёна). Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання. Ад 1999 да 2007 года працаваў на кіруючых пасадах у Шклоўскім раёне. Затым быў першым намеснікам старшыні Круглянскага райвыканкама, інспектарам Віцебскай вобласці аналітычнага ўпраўлення апарата Саўміна, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама, старшынёй Кіраўскага райвыканкама. Ад ліпеня 2019 года Бутараў узначальваў Горацкі раённы выканаўчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0