Уільямс-малодшая, пасеяная пад 6-м нумарам, у аўторак у матчы першага круга з беларускай Аляксандрай Сасновіч пры ліку 3:3 у першым сэце адмовілася ад працягу барацьбы з-за пашкоджання. Спартсменка пакідала корт у слязах.

«Маё сэрца было разбітае, калі мне давялося сёння зняцца з-за траўмы правай нагі. Мая любоў і падзяка заўзятарам і камандзе, якія робяць знаходжанне на цэнтральным корце такім значным. Сёння, калі я выходзіла на корт і сыходзіла з яго, было адчуванне незвычайнай цеплыні і падтрымкі з боку публікі», — напісала Уільямс у Instagram.

Серэна Уільямс з'яўляецца сяміразовай пераможцай Уімблдона ў адзіночным разрадзе, апошні раз яна перамагала на турніры ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0