pasienis.lt

У першай групе, затрыманай у аўторак раніцай, адзін з уцекачоў прадставіўся грамадзянінам Турцыі, астатнія — грамадзянамі Ірака. Мігранты хадайнічалі аб прытулку ў Літве.

Дзве іншыя групы былі затрыманыя раніцай у сераду. Па папярэдніх даных, гэта могуць быць таджыкі і чачэнцы. Нацыянальнасці яшчэ 10 чалавек удакладняюцца.

Сёлета ў Літву спрабавалі ўехаць 636 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Гэта амаль у восем разоў вышэй, чым было за ўвесь 2020 год. Сярод затрыманых сёлета найбольшую колькасць складаюць грамадзяне Ірака — 408. Нелегальна перайшлі мяжу і звярнуліся па прытулак 43 беларусы, паведамляе памежная служба Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0