Скрыншот відэа МУС

Некалькіх такіх скрутчыкаў затрымалі ў Гродне, паведамляе прэс-служба МУС.

Днём 25 чэрвеня работнік абласнога УУС заўважыў каля свайго аўтамабіля кампанію малых, якія здымалі з шын каўпачкі. Мужчына даставіў дзяцей у РАУС. Высветлілася, ім ад 8 да 12 гадоў.

Дзеці распавялі, што пра занятак яны даведаліся ад знаёмых і самі пачалі гэта рабіць з пачатку месяца.

Хлопцы паспелі зняць амаль 80 каўпачкоў і 40 аўтамабільных значкоў. Каўпачкі і значкі хавалі на лецішчы і на лесвічнай пляцоўцы ў пад'ездзе, абменьваліся паміж сабой і прадавалі іх.

Міліцыя зазначае, што праводзіцца праверка, вырашаецца пытанне аб прыцягненні бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Пра аналагічны выпадак пісалася ў Маладзечне.

«Рэгіянальная газета» ўдакладняе, што дзеці падселі на чэлендж у TikTok.

Пра падазроную кампанію школьнікаў ля прыпаркаванай у двары «Шкода» ў міліцыю паведаміла 40-гадовая гаспадыня машыны. Жанчына пільна сачыла за падлеткамі, бо напярэдадні заўважыла, што знік каўпачок з ніпеля. Гісторыя паўтарылася — знік яшчэ адзін каўпачок.

Не чакаючы прыезду міліцыі, жанчына вырашыла самастойна разабрацца ў сітуацыі — настаяла на тым, каб школьнікі паказалі змесціва заплечнікаў.

Вынік — 15 каўпачкоў з розных аўтамабіляў, сярод якіх жанчына пазнала і свой. Парушальнікі — двое школьнікаў 11-ці і 13-ці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0