«Рэферэндуму аб самавызначэнні не будзе, калі толькі тыя, хто за яго выступае, не змогуць пераканаць тры пятыя гэтай палаты змяніць другі артыкул Канстытуцыі [аб непарушным адзінстве іспанскай нацыі], а затым іспанцы ўхваляць гэтыя змены на [нацыянальным] рэферэндуме», — растлумачыў прэм'ер.

Санчэс таксама запэўніў, што Іспанская сацыялістычная рабочая партыя, лідарам якой ён з'яўляецца, «ніколі не пагодзіцца» з правядзеннем плебісцыту, піша ТАСС.

У аўторак прэм'ер Іспаніі і кіраўнік кабінета міністраў Каталоніі Перэ Арагонес правялі ў Мадрыдзе першую сустрэчу з моманту зацвярджэння новага лідара аўтаноміі 21 мая.

Па яе выніках Арагонес, які выступае за выхад са складу Каралеўства, заявіў, што ў верасні ў Барселоне адбудзецца сустрэча паміж прадстаўнікамі рэгіянальнага і цэнтральнага ўрадаў па пытанні ўрэгулявання каталонскага крызісу. Ён таксама чарговы раз выступіў за правядзенне плебісцыту аб незалежнасці рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0