Гэта прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і «21 век».
Да будынка, дзе знаходзіцца офіс «Модум», прыехалі шэры бус і зялёны аўтобус. З буса выйшлі людзі з чамаданчыкамі.З аўтобуса — 15 чалавек у цывільным. На прахадной з ахоўнікам стаіць чалавек у цывільным.





