Падчас эфіру Чалы распавёў, што цяпер знаходзіцца ва ўкраінскай Адэсе. Ён доўга не гаварыў, дзе знаходзіцца, таму што не «хацеў падстаўляць людзей, якія заставаліся ў Мінску».
Нагадаем, 22 мая вядомы беларускі эканаміст адмяніў суботні стрым. Канал тады сышоў у адпачынак на нявызначаны час.
«Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасцях», — пракаментаваў тады рашэнне Чалы.
Канал Чалага быў запатрабаваным, відэа збіралі сотні тысяч праглядаў.
Многія ведаюць Сяргея Чалага як аўтара і вядучага перадачы «Эканоміка на пальцах», якая выходзіла на Tut.by, а таксама праграмы «Эканоміка з Чалым» на тэлеканале «Белсат».





