Фота Надзеі Бужан.
Член асноўнага складу Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко сёння быў затрыманы.
Крыўко ўжо затрымлівалі ў жніўні мінулага года. Яго абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Крыўко адправілі ў СІЗА №1, дзе ён правёў 2,5 месяца.
Віталь Крыўко быў адным з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на сёлетніх выбарах. Гэты чалавек не асабліва свяціўся, але быў адным з тых, хто прымаў рашэнні.
Чытайце таксама: Адзін з кіраўнікоў штаба Бабарыкі шчыра расказаў пра выбарчую кампанію, сваю ролю ў ёй, арышт і вызваленне





