Міністэрства адукацыі паведамляе, што сёлета на ЦТ зарэгістраваліся больш за 62 тысячы чалавек.
Стартавала яно 16 чэрвеня з выпрабавання па беларускай мове. Наступнае ЦТ — па фізіцы — пройдзе 2 ліпеня.
Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.
0
0
0
0
0
0