Таксама абмеркавалі эканамічныя санкцыі (было падкрэслена, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць пераадолець выклікі і пагрозы), пытанне аднаўлення транспартнага злучэння паміж Беларуссю і Расіяй, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і пытанні бяспекі.

Абмеркавалі і традыцыйны блок пытанняў: цэны на энерганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расійскія рынкі.

Была дасягнута дамоўленасць аб асабістых кантактах у найбліжэйшы час.

«Пул першага» дадае, што сёння Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Праўда, пройдзе ён у анлайн-фармаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0