Якаўлеў разам з іншымі спартоўцамі 16 чэрвеня сустракаў у Баранавічах журналіста Дзмітрыя Руто, які выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Аўтамабіль, у якім ехалі спартсмены пасля сустрэчы Дзмітрыя, спынілі супрацоўнікі ДАІ на трасе М1. Пасля гэтага адразу ж з'явіліся сілавікі, Канстанцін Якаўлеў быў затрыманы, нікога больш не затрымлівалі.

Трэнера абвінавацілі паводле ч. 1 артыкула 24.23 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0