«Мы бачым, якія намаганні прыкладае кіраўніцтва Расіі, каб захаваць далікатны баланс сіл на планеце. Аднак, на жаль, на калектыўным Захадзе, у Вашынгтоне і Брусэлі, не заўсёды хочуць чуць канструктыўныя прапановы. Нашы апаненты тармозяць усе разумныя, пазітыўныя ініцыятывы і правакуюць новыя крызісы. Па сутнасці, наўмысна руйнуецца архітэктура бяспекі, створаная пасля Другой сусветнай вайны, за якую мы заплацілі ні многа ні мала каля 30 млн жыццяў савецкіх людзей», — падкрэсліў ён.

«Спачатку былыя саюзнікі выгадавалі пакаленне, якому казалі, што развязаў вайну Сталін, а выйгралі ЗША і Англія. А цяпер яны перапісваюць гісторыю і спрабуюць рэабілітаваць нацызм», — сказаў ён.

«Мы падвяргаемся непрыкрытаму эканамічнаму і палітычнаму прэсінгу. Ён, можа быць, і не спатрэбіўся б цяпер, калі б яны выйгралі той бліцкрыг, які пачалі ў жніўні мінулага года. Нешта ў іх пайшло не так, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. —

Разам з тым зразумела, што ўсе санкцыі — проста бесцырымонныя спробы ліквідаваць эканамічных канкурэнтаў і накласці лапу на чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы нашых дзяржаў. Захад накіраваны на стрымліванне развіцця, зрыў інтэграцыйных праектаў і змену курсу беларускай дзяржавы (і не толькі беларускай). Таму асаблівае значэнне набываюць умацаванне адзінства і пашырэнне супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0