Невакцынаваных адхіляць ад вочнай працы.
Калі ж супрацоўнік захоча працаваць у офісе, яго абавяжуць раз у тыдзень праходзіць ПЛР-тэставанне.
Пад абавязковую вакцынацыю у тым ліку патрапілі супрацоўнікі крам, кафэ і рэстаранаў, салонаў прыгажосці, фітнес-клубаў, музеяў, тэатраў, гасцініц, сферы транспарту, аховы здароўя і ЖКГ.
Першы кампанент вакцыны яны павінны атрымаць да 15 ліпеня, другі — да 15 жніўня. Патрабаванне не закране тых, у каго ёсць медыцынскія супрацьпаказанні, а таксама таго, хто перахварэў на кавід цягам апошніх трох месяцаў.