Дырэктар прадпрыемства ў эфіры СТБ пацвердзіў выпадак. Па яго словах, адбылася разгерметызацыя параправода на катле №1.

— Вадзяная пара тэмпературай 550°C вырвалася вонкі. На шчасце, ніхто з персаналу не пацярпеў. Аднавіць падачу цяпла ў сістэму ўдалося менш чым праз гадзіну пасля спынення катлоў. На запуск турбіны спатрэбіцца некалькі дзён.

ЦЭЦ — галоўны пастаўшчык цяпла для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. На прадпрыемстве запэўніваюць, што надзвычайнае здарэнне не аказала значнага ўплыву на тэхналагічныя працэсы, Мазырскі НПЗ працуе ў штатным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0