14 чэрвеня святар размясціў у сябе ў інстаграме фотаздымак, зроблены на польска-беларускай мяжы падчас акцыі салідарнасці, якая праходзіла 12 чэрвеня. На ім дзеці палітзняволенай актывісткі «Краіны для жыцця» Антаніны Канавалавай трымаюць плакат з надпісам: «SOS! На маёй Радзіме бяда!» Дзеці знаходзяцца з бабуляй у Польшчы дзеля іх бяспекі.

Міліцыянты прыйшлі проста на тэрыторыю касцёла, дзе таксама знаходзіцца і дом, у якім пражывае ксёндз. Ад мужчыны запатрабавалі тлумачэнняў наконт фотаздымка, які, па іх здагадках, быў зроблены ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, і на ім нібыта несанкцыянаванае мерапрыемства з удзелам дзяцей-вернікаў, а аўтарам фотаздымка нібыта з'яўляецца ксёндз Вячаслаў, нягледзячы на тое, што апошні нават не наведваў гэты населены пункт у названыя дні. На сайце «Белсата» гэты фотаздымак быў апублікаваны яшчэ 12 чэрвеня з аўтарствам «АШ / Белсат».

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, адзін з самых маланаселеных раёнаў.

Айцец Вячаслаў — пробашч мясцовай каталіцкай парафіі. Ён вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацыяльныя сеткі.

Пропаведзі айца Вячаслава Барка — пра тое, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?» — такая тэма казані ад 11 лістапада, у якой айцец Вячаслаў адказвае на пытанні парафіян і сваіх гледачоў пасля 8 лістапада, калі ў Мінску было за адзін дзень затрымана больш за 1050 чалавек.

Раней былі пропаведзі «Агрэсія — адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў» і «Дыялог — найлепшы выхад з любога канфлікту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0