Амбасада ЗША ў Мiнску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў у выпадках, якія не з'яўляюцца экстраннымі.

Калі ўжо ёсць запіс на прыём па візу, можна звярнуцца ў прызначаны час.

Раней амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр заявіла, што прадстаўнікам амбасады адмовілі ў доступе да Юрася Зянковіча, у якога, акрамя беларускага, ёсць і амерыканскае грамадзянства.

Сама Джулі Фішэр дагэтуль не можа трапіць у Беларусь, паколькі беларускія ўлады ёй не даюць візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0