Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

400 мл вяршкоў
100 мл малака
100 г цукру
10 г парашковага жэлаціну

Для клубнічнага соусу

1 кг клубніц
цукар на смак

  1. Заліць жэлацін вадой, размяшаць і пакінуць на той час, які ўказаны на пачку.
  2. Наліць малако і вяршкі ў каструлю, падагрэць, але не кіпяціць.
  3. Выключыць газ і адразу дадаць цукар. Перамяшаць, каб цукар цалкам растварыўся.
  4. Дадаць жэлацін і перамяшаць.
  5. Сумесь разліць па шклянках і паставіць у лядоўню на пару гадзін.
  6. Клубніцы з цукрам узбіць у блэндары, каб атрымалася пышная маса.
  7. На дэсерт з вяршкоў выкласці клубнічны соус.

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0