«Не сумнявалася, што ў нашай краіны цудоўная будучыня, бо беларус беларусу беларус. За гэты год мы так шмат добрага даведаліся пра сябе, што больш ніколі і ні за што не пагодзімся быць рабамі»», — напісала Марына.
Фота з фэйсбука Надзеі Мельянец
Марына Золатава знаходзіцца за кратамі ад 18 мая, калі сілавікі прыйшлі ў Tut.by, тады партал быў заблакаваны. Золатаву і яшчэ 14 чалавек, звязаных з кампаніяй, абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і саўдзеле ў злачынстве.





