Фота Надзеі Бужан

«І яшчэ адно замах на злачынства, што можа скалануць (прынамсі, усю гэту залу): спроба забойства нашага журналіста Рыгора Азаронка. Гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня. Мэта (цытую) — абязрушыць, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезці ў лес у самае глухое месца, адрэзаць язык. Узяць нажніцы, каб сам гэта зрабіў. Калі не зробіць сам — той, хто быў наняты за дзесяць тысяч даляраў (грошы былі пералічаныя), павінен быў ажыццявіць гэтую аперацыю, засняць на камеру і выкласці ў інтэрнэт», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, гэта злачынства задумвалася як папярэджанне: глядзіце, мы вас усіх перарэжам, як мінімум адрэжам язык, каб маўчалі. «Калі не атрымаецца — забіць.

Пісталет быў прывезены з Украіны і схаваны ў тайніку ў Гомельскай вобласці, як і іншыя прыборы (цеплавізары і іншае), якія выкарыстоўваліся пры спробе падарваць вілейскую станцыю сувязі РФ з ваенна-марскім флотам у Атлантыцы, — адзначыў ён. — Усе былі абвінавачаныя, знойдзены схованкі. Аперацыя працягвалася доўга. Зноў спытаеце прозвішча? Калі ласка, гэта Сасноўскі. Арыштаваны і дае паказанні».

«Яны тройчы спрабавалі яго захапіць або забіць. Мэта была — зайсці ў кватэру і ў кватэры», — сказаў ён.

Каб узяць злачынцаў з доказамі злачынства, спецслужбы вырашылі прыцягнуць Рыгора Азаронка да аперацыі. «Гэта было небяспечна. Але ён, як сапраўдны мужык, пайшоў. І што дзіўна: ён першым з бандзюгам, які ішоў на яго (і ён ведаў, што ён узброены), пачаў бойку. Ён паваліў яго і пачаў з ім біцца. Літаральна секунды — і былі захопленыя гэтыя мярзотнікі. Я хачу падзякаваць бацькам за гэтага хлопца», — распавёў Лукашэнка

***

Таксама Лукашэнка распавёў, што сёння былі выкрытыя створаныя «спячыя» тэрарыстычныя ячэйкі, г.зв. атрады самаабароны. Мэта гэтых ячэек —гвалтоўная змена ўлады ў дзень ікс.

Па яго словах, каардынатарамі выступілі Літва, Польшча, ЗША, Украіна і Германія. Быў створаны тэлеграм-канал «атрады самаабароны Беларусі», у якім было 2,5 тысяч падпісчыкаў. «Гэта іх баявы рэзерв. Мы іх ведаем у твар»»

Ён заявіў, што літаральна нядаўна гэтыя сілы спрабавалі знішчыць вялікую колькасць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасах.

«Якая мэта — падпаліць калону аўтамабіляў уначы, выкласці гэта ў інтэрнэце і паказаць: глядзіце, мы жывыя, мы змагаемся і звергнем гэты рэжым. Гэта было 8 чэрвеня - яе затрыманне. Замах не ўдаўся».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру