mfa.gov.ua
Пра гэта ў каментары РБК-Украіна заявіў спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка.
«Украіна катэгарычна адкідае абвінавачванні Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта пастаўкі зброі. Мы ніколі не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі. Не збіраемся гэтага рабіць і ў будучыні», — адзначыў Нікаленка.
Паводле яго слоў, ад афіцыйнага Мінска Кіеў чакае такой жа пазіцыі і каб мяжа паміж краінамі заставалася прасторай бяспекі.
«Палітыка нашай дзяржавы накіраваная на падтрыманне законных інтарэсаў беларускага народа, які заслугоўвае годнага жыцця ў дэмакратычнай краіне, дзе паважаюцца правы чалавека і існуе вяршэнства права», — дадаў прадстаўнік МЗС.
Ніколенка адзначыў, што заявы Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны як аб знешняй пагрозе для Беларусі «ўкладваюцца ў палітыку дэзінфармацыі, рэпрэсій і запалохвання беларускага насельніцтва».
«Перакананыя, што ніякія абсурдныя абвінавачванні і запалохванні не змогуць адцягнуць беларускі народ ад дружалюбнага ўкраінскага народа і Украіны як дзяржавы, якая паважае і абараняе правы людзей», — падкрэсліў ён.
Прадстаўнік МЗС таксама адзначыў, што ўкраінскі бок пакуль не атрымліваў афіцыйных паведамленняў аб закрыцці мяжы з боку Беларусі. «Ад такога кроку пацярпіць найперш беларускі народ», — рэзюмаваў Нікаленка.





