Пра гэта ў пятніцу паведаміў в.а. намесніка начальніка Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Андрэй Рагозін.
«На мяжы з Латвіяй пакуль спакойна. Але меры, каб выявіць магчымых парушальнікаў, ужо прынятыя. Тым больш, што ўсіх парушальнікаў мяжы прыходзіцца пускаць у краіну і правяраць. Частка з іх — сапраўды суіскальнікі прытулку, але бываюць і баевікі, якія ваявалі ў неспакойных рэгіёнах» — перадае яго словы сайт Латвійскага радыё і тэлебачання.





