Delfi.lt

«Тут мы сапраўды бачым сістэму, палітычна матываваную сістэму. Еўрапейская камісія і Еўрапейскі саюз стаяць на вашым баку ў гэтыя цяжкія часы», — сказала фон дэр Ляен у Вільні на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам і прэм'ерам Літвы.

Таксама кіраўнік Еўракамісіі заявіла, што Літве могуць даць доступ да надзвычайных сродкаў для кантролю за экстрэмальнай сітуацыяй і накіраваць афіцэраў агенцтва памежнай і берагавой аховы ЕС Frontex для ўзмацнення патрулявання.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс учора заявіў, што ў яго не ўдалося звязацца з уладамі Беларусі для абмеркавання міграцыі. Ён таксама сказаў, што разлічвае паехаць у Ірак і Турцыю, каб абмеркаваць стрымліванне міграцыі, бо, на ягоную думку, мігранты лётаюць у Мінск прамымі рэгулярнымі рэйсамі з Багдада і Стамбула. «Большасці гэтых людзей трэба будзе пакінуць Літву і вярнуцца дадому, бо, на жаль, яны не змогуць атрымаць статус палітычнага прытулку», — дадаў Ландсбергіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0