Сутачны рэкорд смяротнасці абнаўляецца пяты дзень запар — 29 чэрвеня штаб паведаміў пра смерць 652 чалавек, 30 чэрвеня — 669 чалавек. 1 ліпеня ў Расіі памерлі 672 заражаных, на наступны дзень — 679, піша РБК.

Агульная колькасць смяротных вынікаў, па даных аператыўнага штаба, склала 137 262.

Расстат, які ўлічвае таксама выпадкі, калі кавід выявілі ўжо пасля смерці або калі ён прывёў да смяротных ускладненняў іншых захворванняў, налічыў каля 270 тыс. смяротных вынікаў з красавіка 2020-га па красавік 2021-года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0