Па стане на 11:00 4 ліпеня ў Беларусі знятыя ўсе абмежаванні і забароны на наведванне лясоў. Пра гэта сведчаць даныя на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Раней міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа даручыў аператыўна зняць забароны і абмежаванні ў тых раёнах, дзе нядаўна прайшлі дажджы. Ападкі паспрыялі стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі ў лясным фондзе.
0
0
0
0
0
0