Кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава ў эфіры БТ выказалася пра нашу краіну.

— Я руская, народжаная ў Беларусі… Я нарадзілася тут, я лічу сябе беларускай, зразумела. Для мяне Беларусь… — я нават скажу «Белоруссия», для мяне гэта цяплей — гэта Радзіма, — сказала Няфёдава.

Нагадаем, раней мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра, актрыса Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс», што адкрыўся ў Маладзечне.

Вольга Няфёдава стала вядома сваімі інтэрв’ю, у якіх крытыкавала былых калег, а таксама тым, што плакала на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёлета яна была прызначана мастацкім кіраўніком тэатра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру