Папа Францішак быў дастаўлены ў бальніцу ў Рыме для планавай аперацыі па лячэнні праблемы з тоўстай кішкай, паведамляе ВВС.

Прадстаўнік Ватыкана Матэа Бруні сказаў, што дадатковая інфармацыя з'явіцца пасля таго, як аперацыя пройдзе ва ўніверсітэцкай бальніцы Джэмелі.

Раней у нядзелю 84-гадовы Папа звярнуўся да тысяч людзей на плошчы Святога Пятра.

Гэта першы раз, калі Пантыфік трапляе ў бальніцу з моманту яго абрання ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0