Беларуская атамная электрастанцыя дазволіць замясціць каля 4,5 млрд кубаметраў прыроднага газу, які імпартуецца ў нашу краіну з Расіі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.

Паводле слоў намесніка міністра, БелАЭС будзе выпрацоўваць каля 40% электраэнергіі для патрэб Беларусі, што складае каля 18,5 млрд кілават гадзін.

— Такая колькасць электраэнергіі дазволіць замясціць каля 4,5 млрд кубаметраў прыроднага газу, імпартаванага з Расіі, а акрамя таго — скараціць на 7 млн т выкіды парніковых газаў у атмасферу, — заявіў Мароз.

Таксама намеснік міністра энергетыкі падкрэсліў, што тэхналогіі атамнай станцыі будуць выкарыстоўвацца «і ў прамысловасці, і ў медыцыне, і ў адукацыі, і ў многіх іншых галінах Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0