Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу ЗША з нагоды Дня Незалежнасці краіны. Цікава, што ў 2020 годзе Лукашэнка віншаваў не толькі амерыканцаў, але і прэзідэнта краіны.

Лукашэнка адзначыў, што беларусы і амерыканцы «вельмі добра ведаюць сапраўдную цану суверэнітэту, разам змагаліся за яго падчас сусветных войнаў мінулага стагоддзя».

— Сёння Беларусь і ЗША рэалізуюць шэраг значных праектаў — ад эканамічных да гуманітарных — у агульных інтарэсах і ўзаемна ўзбагачаючы адзін аднаго. Перакананы, што разнапланавыя сувязі паміж прадстаўнікамі бізнэсу, простымі грамадзянамі непадуладныя палітычнай кан'юнктуры і стануць залогам даверных і паважных адносін, — заявіў беларускі палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0