БелТА

«Істотны прагрэс дасягнуты. Фактычна гаворка ідзе ўжо аб узгадненні, утрасцы тэхнічных момантаў. Я ўвесь час знаходжуся ў шчыльным кантакце з маім калегам — старшынёй урада Расіі. Віцэ-прэм'еры фактычна штотыдзень сустракаюцца. Ёсць вялікая ўпэўненасць у тым, што ў астатнія месяцы ўвесь пакет саюзных праграм будзе сфармаваны», — сказаў Раман Галоўчанка, паведамляе Tut.by.

«Гэта створыць для нас фактычна новы план працы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Мы дамовіліся, як мы будзем гарманізаваць заканадаўства. Будзем выбудоўваць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання праз стварэнне адзінага рэгулявання і адміністравання падаткаў, іх структуры. Таму я ўпэўнены, што ад руху па саюзных праграмах выйграюць усе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0