«Падчас узброеных сутыкненняў з талібамі 1037 афганскіх вайскоўцаў адступілі, каб выратаваць свае жыцці, перайшоўшы мяжу», — сказана ў паведамленні.

Так, афганцы перасякалі мяжу на розных участках па ўсёй даўжыні мяжы. Больш за ўсё чалавек перайшлі памежную заставу ля горада Харог (312 чалавек), а таксама мяжу ў раёне вобласці Дарвоз (213), піша РБК.

Пагранслужба дадала, што вайскоўцаў з Афганістана пусцілі на тэрыторыю Таджыкістана, улічваючы добрасуседскія адносіны і неўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны.

***

Тэрарыстычны рух «Талібан» распачаў маштабны наступ на ўрадавыя сілы пасля таго, як 1 мая краіны НАТА на чале з ЗША пачалі вывад сваіх вайскоўцаў. Зараз групоўка кантралюе больш тэрыторыі, чым калі-небудзь за апошнія 20 гадоў, — каля 40% краіны. У адказ на прасоўванне «Талібану» ўрад Афганістана абвясціў нацыянальную мабілізацыю і пачаў раздаваць зброю добраахвотнікам.

Раней афганскія вайскоўцы ўжо некалькі разоў перасякалі дзяржаўную мяжу з Таджыкістанам у спробе адступіць ад баёў з талібамі. Так, 23 чэрвеня звыш 130 афганскіх вайскоўцаў перасеклі мяжу, а 3 ліпеня ўжо больш за 300 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0