«Нашай Ніве» адказаў прадстаўнік па замежных пытаннях офіса Святланы Ціханоўскай, Валер Кавалеўскі. 

«Найперш, гэта прызнанне законных падставаў барацьбы беларусаў за свае правы, сімвалічны крок, які замацоўвае за Святланай Ціханоўскай статус лідара дэмакратычных сілаў і падкрэслівае, што беларускі народ павінен прадстаўляцца людзьмі, якія адстойваюць інтарэсы самога народа, а не палітычныя інтарэсы прыватнай асобы», — кажа Кавалеўскі. 

«Мы вядзём перамовы аб адкрыцці такіх прадстаўніцтваў у розных краінах.

Гэта мае выглядаць амаль як паўнавартасная дыпламатычная праца, хіба што без магчымасці аказваць консульскія паслугі: юрыдычная дапамога беларусам за мяжой, напрацоўка гандлёва-эканамічных кантактаў, палітычных кантактаў, інфармаванне замежнай супольнасці аб сітуацыі ў Беларусі. 

Гэта неабходнасць ва ўмовах, калі прастора для дзеяння афіцыйных прадстаўніцтваў рэзка скарочаная. 

Пакуль што не стаіць пытанне аб тым, каб забраць у афіцыйных прадстаўніцтваў іх статус ці будынкі. Але гэта залежыць ад таго, як будзе сябе паводзіць рэжым у сваім стаўленні да непахісных каштоўнасцяў незалежнасці і суверынітэту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?