Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай у Вільні 6 ліпеня.

Пра гэта гаворыцца ў працоўным графіку Прэзідэнта Еўрарады.

Шарль Мішэль прыедзе ў Літву з нагоды Дня дзяржаўнасці гэтай краіны.

Акрамя Ціханоўскай, ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што Літва першай з еўрапейскіх краін надала офісу Святланы Ціханоўскай у краіне дыпламатычны статус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?