Яна распавяла, чаму Беларусь выбрала вакцыну «Спутнік V».

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя прапанавала ўсім краінам уступіць у структуру «Ковакс». Умова ўдзелу была перадаплата будучых вакцын. Мы прыглядаліся, аналізавалі і вырашылі не спяшацца з уступленнем у «Ковакс». Як аказалася, правільна зрабілі: ні ў адной краіне гэтая ініцыятыва не запрацавала. Напрыклад, Вялікабрытанія ўнесла перадаплату і па гэтай праграме вакцыну не атрымала, — паясніла Алена Богдан. —

У якасці стратэгіі мы выбралі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Удзельнічалі і ў выпрабаваннях яе вакцыны. Першыя атрымалі партыі для прышчэпкі. Не бясплатна, гэта была дзяржзакупка. Затым мы змаглі на прадпрыемствах Белфармацыі наладзіць вытворчасць расійскай вакцыны. Створаны ў нас «Спутнік» мае некалькі ступеняў кантролю якасці. У канцы частка флаконаў з кожнай партыі правяраецца ў інстытуце імя Гамалеі ў Маскве. І толькі пасля гэтага паступае ў паліклінікі нашай краіны.

«Перагаворы з вытворцамі вакцын AstraZeneca і Pfizer праводзіліся, яны не прыйшлі да нас, і больш перагаворы не вядуцца. У той жа час вядзём перамовы па пастаўках да нас Pfizer пры ўдзеле пасольства ЗША. Адказ: калі застанецца, мы вам перададзім», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0